У адной з клінік Месы, штат Арызона, цяжарнасць набыла характар эпідэміі — у цікавым становішчы 16 медсясцёр, гэта значыць 10% персаналу аддзялення інтэнсіўнай тэрапіі, піша Бі-бі-сі.
Выпадак так зацікавіў мясцовую прэсу, што медсёстры нават правялі прэс-канферэнцыю. Першыя роды запланаваныя на верасень, апошні малы павiнен нарадзіцца ў студзені.
«Думаю, мы нават не ўсведамлялі, як шмат сярод нас цяжарных, пакуль не стварылі абмеркаванне ў фэйсбуку», — кажа Рашэль Шэрман, якая цяпер на 8-м месяцы цяжарнасці. «Падобна, што ў нас тут нейкая змова», — дадае медсястра.
Перад тым, як сысці ў дэкрэтны адпачынак, дзяўчаты дамовіліся зладзіць сумесную вечарынку.
nn.by