У першыя ж дні, як толькі мы адкрылі рэгістрацыю на сустрэчу з журналісткамі расійскага выдання Wonderzine, на яе зарэгістраваліся 120 чалавек. На лічбе 170 мы закрылі рэгістрацыю, бо пляцоўка Прэс-клуба, з якім мы і ладзім гэта мерапрыемства, фізічна не змесціць большую колькасць людзей.
Аднак гэта не нагода журыцца. Спецыяльна для тых, хто не паспеў зарэгістравацца, будзе весціся анлайн-трансляцыя з сустрэчы. Паглядзець яе можна будзе на старонцы Прэс-клуба ў фэйсбуку. Пачынаем у 19.00 24 верасня (панядзелак).
Нагадаем, што спрачацца (ці не) мы будзем наконт таго, якім павінна быць сучаснае выданне для жанчын.
Госці падзеляцца сваім поглядам на фемінісцкі парадак дня і праблемы жанчын у Расіі і СНД.
Яшчэ раз хочацца аддзячыць нашым партнёрам, дзякуючы якім гэта падзея стала магчымай не ў снах, а наяве.
«Мэбля, што расце» — мэбля новага пакалення, створаная, каб захаваць здароўе. Гэта камфортныя крэслы і сталы, вышыню якіх можна рэгуляваць, арыентуючыся на рост чалавека (што асабліва актуальна для дзяцей, якія хутка растуць). На сустрэчы кожны з прысутных зможа ўсё гэта «памацаць».
CeramoHeat — сучасныя інфрачырвоныя абагравальнікі, якія займаюць мінімум месца і проста ўпрыгожваюць памяшканне сваім лаканічным дызайнам. Адзін такі абагравальнік на сустрэчы мы падорым самаму актыўнаму госцю.
Салон акуляраў «Золушка» на праспекце Незалежнасці, 16 — прапануе велізарны выбар акуляраў і лінзаў.
Кампанія «Аліварыя» — пачастуе ўсіх нас смачнымі безалкагольнымі напоямі.
Nina.nn.by