Праект партала
Тое-сёе
15.10.2018 / 16:24
У Ізраілі прайшоў конкурс «Міс, якая выжыла ў Халакосце»14

Конкурс, дарэчы, ладзіцца ад 2012 года.

Сёлета пераможцай стала 93-гадовая ўраджэнка Польшчы Това Рынгер.

Конкурс прыгажосці «Міс, якая перажыла Халакост» праводзіцца з 2012 года. Удзельніцам робяць макіяж і прычоскі. Жанчыны ходзяць па подыуме, некаторыя не без дапамогі старонніх. Мэта конкурсу — дапамагчы тым, хто выжыў у Халакосце, і адчуць сябе значнымі і прыгожымі.

Това Рынгер, пераможца конкурсу ў 2018, кажа: «Калі я прыйшла сюды, людзі былі такімі добразычлівымі. Мне вельмі спадабалася. І я вам скажу чаму. Там, дзе я жыву, у мяне зусім няма сяброў. З усіх маіх сяброў жывая толькі я. Я прыехала сюды, каб пацешыцца і парамазмаўляць. Я шчаслівая, што мяне запрасілі. З першага дня ўсе мяне любяць».

Пераможца конкурсу страціла ў Асвенціме бацькоў і бабулю.

«Нас было чатыры сястры, што выжылі. Дома я была шостым дзіцем у сям'і. Чацвёра з нас былі ў канцлагеры і выжылі. Мы сустрэліся пасля вайны. Усе ўжо памерлі. Мяне адправілі ў дзіцячы дом. Я засталася адна. У мяне нікога няма. Больш няма сясцёр. Але ў мяне ёсць дзеці. Яны анёлы. Ёсць унукі і праўнукі. Што я магу вам сказаць: вы нідзе не знойдзеце такіх дзяцей», — кажа Това Рынгер.

tvrain.ru

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура