Як мы ўжо пісалі раней, у кастрычніку ва ўсім свеце прынята надаваць максімум увагі раку малочнай залозы.
Найлепшы спосаб пазбегнуць гэтай хваробы — гэта прафілактыка (выяўленне анкалогіі на нулявой і першай ступені гарантуе да 94% паспяховага лячэння). Вось тут мы друкавалі спіс медыцынскіх устаноў, дзе можна зрабіць УГД малочнай залозы.
У свеце сотні жанчын, якія перажылі аперацыю на грудзях, і яны пачуваюцца цяпер выдатна. Праўда, многім прыйшлося наноў прымаць сваю знешнасць, вяртаць упэўненасць у сабе.
Тыя, каму гэта ўдалося, актыўна выкладаюць пасляаперацыйныя фотаздымкі з татуіроўкамі на шнарах у сацсеткі. Татуіроўкі для іх — гэта не проста даніна модзе, такім чынам яны вяртаюць сабе адчуванне эстэтычнага задавальнення ад свайго цела і заяўляюць пра сваю смеласць. Дэманструюць, што жыццё пасля аперацыі толькі пачынаецца.
Натхняемся гэтымі мужнымі жанчынамі разам.
Чытайце таксама:
Nina.nn.by