У Беларусі знялі абмежаванне для цяжарных на кіраванне легкавым аўтамабілем па пасведчанні кіроўцы катэгорыі «В». Раней кіраваць такім аўто цяжарным нельга было з 30 тыдня цяжарнасці.
Маючы пасведчанне катэгорыі «В», без абмежаванняў па тэрміне цяжарнасці жанчыны змогуць кіраваць легкавымі аўтамабілямі.
Пры цяжарнасці (12 тыдняў і больш) забаронена кіраваць механічнымі транспартнымі сродкамі (МТС) і саставамі транспартных сродкаў катэгорый C, D, CE, DE, F, I, а таксама трактарамі катэгорый A, B, C, D, E, F.