Праект партала
Тое-сёе
05.02.2019 / 15:50
Медыкі прапануюць выплачваць дадатковыя дапамогі пры нараджэнні дзяцей сем'ям да 26 гадоў11

Медыкі прапануюць у нашай краіне дадаткова падтрымліваць маладыя сем'і, каб падштурхнуць іх да нараджэння дзяцей да 26 гадоў, распавяла галоўны акушэр-гінеколаг камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ірына Іканастасава, піша БелТА.

Паводле яе слоў, хацелася б, каб беларускія сямейныя пары былі гатовыя стаць бацькамі раней. У цяперашні час узрост жанчын у Мінску, якія нараджаюць у першы раз, складае 27—29 гадоў, а тых, хто ідзе на гэта паўторна, — больш за 30 гадоў.

Галоўны акушэр-гінеколаг камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама адзначыла, што паступалі прапановы аб прызначэнні дадатковай стымулюючай дапамогі для маладых сем'яў да 26 гадоў.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура