Саудаўская Аравія прызначыла на пасаду пасла ў ЗША прынцэсу Рыму бін Бандар аль-Сауд.
Прынцэса ў сваім Twitter выказала падзяку за атрыманне пасады пасла каралю краіны Салману і прынцу Мухамеду бін Салману.
Гэта першы раз, калі на такую пасаду ў Саудаўскай Аравіі прызначаюць жанчыну. Прынцэса Рыма актыўна займаецца прадпрымальніцтвам, а таксама выступае за правы жанчын у Саудаўскай Аравіі. Акрамя гэтага яна прапагандуе здаровы лад жыцця і з'яўляецца сябрам Алімпійскага камітэта краіны.
Рыма бін Бандар атрымала вышэйшую адукацыю ў ЗША. У 2014 годзе ўвайшла ў спіс 200 самых уплывовых жанчын у арабскім свеце па версіі часопіса Forbes.