Штотыдзень мы дзелімся з вамі талковымі профілямі. Для натхнення і не толькі. Кожную сераду — новая гераіня ці герой.
Для Кацярыны Сапельнікавай інстаграм — адна са спроб сацыялізацыі. Пяць гадоў таму яна зарэгістравалася тут проста так і ўспрымала сетку як хобі. Сёння ж інстаграм стаў яшчэ і яе працай: акрамя асабістага акаўнта, яна вядзе камерцыйныя.
Калі вы візуал і ўспрымаеце гэты свет перш за ўсё вачамі, то вам таксама спадабаецца каляровая гама профілю Каці, замалёўкі пра яе любімыя гарады і прыгожыя дэталі.
Кацярына Сапельнікава.
КК