Ужо мала хто памятае, што ў 80-х мінулага стагоддзя насіць туфлі пад джынсы было прыкметай дурнога тону, бо стылі строга падзяляліся. Сёння мы вольныя ў сваіх густах і эксперыментах. І тым больш цікава паглядзець, у якіх межах моднічалі нашы продкі.
Зрабіць гэта можна на выставе «Пад туфелькай у Музы», якая запрацавала ў Нацыянальным гістарычным музеі. Дзелімся з вамі невялікай часткай таго, што там экспануецца.
Басаножкі з Магілёўскай вобласці, 1940-я гг. Лапці, зробленыя ў 30-х.
Абутак савецкіх ваеннапалонных.
Галош пад абцас, 1960-я гг.
Жаночыя чаравікі, 1916 г., Мінск; Гомельская вобласць, 1910 г.; туфлі, 1890 г.
1920-я гг.
Белыя спартыўныя чаравікі (скура, 1975 год) належалі алімпійскаму чэмпіёну Аляксандру Мядзведзю.
Дзіцячыя сандалі, 70-я гг.
Жаночыя чаравікі з Віцебску, фабрыка «Чырвоны Кастрычнік», 1974 г.
Мужчынскія і жаночыя туфлі, 1970-я гг.
А вось так сучасныя беларускія дызайнеры перапрацоўваюць традыцыі шапавальства.
Гэты незвычайны абутак створаны рукамі беларуса Янжа Нядвецкага, якія рабіў абутак для Ледзі Гагі.
Nina.nn.by