У 19-гадовай Леры на ютубе больш за 550 тысяч падпісантаў. Гэта больш, чым насельніцтва Гомеля — другога горада ў краіне па колькасці жыхароў.
Пра тое, як дзяўчына з невялічкага гарадскога пасёлка Багушэўск на паўночным усходзе Беларусі (дзе моладзі няма чым заняцца, акрамя як глядзець тэлевізар) перажыла цкаванне ў школе, здабыла папулярнасць каверамі, пераехала ў Мінск, палюбіла свой голас і пачала пісаць уласныя песні — Лера Яскевіч у трэцім выпуску праграмы «Ток / Talk» з Адар'яй Гуштын.
00:38 — Лера і папулярнасць
03:15 — Пра родны Багушэўск
04:49 — Першыя ўражанні ад Мінска
07:11 — Пра булінг у школе
11:28 — Пра небагатае дзяцінства, калі хлеб з соллю здаваўся нерэальна смачным
14:08 — Пра адносіны з бацькамі і бабулю, якая чытае твітар
15:26 — Пра два заходы ў музычную школу
17:57 — Пра адносіны з менеджаркай Ганнай Навіцкай
20:06 — Пра каверы, што прынеслі вядомасць, і ўласныя песні
22:41 — На якія песні Лера не запіша кавер
23:57 — Пра свой голас
26:00 — Пра БДУКіМ, аднакурснікаў і выкладчыкаў
28:58 — Пра заробак $30 і самастойнасць
30:32 — Пра тое, што ніколі не будзе рэкламаваць, і ганарыстасць блогераў
35:19 — Пра мацюкі, страх сцэны і алкаголь
38:41 — Пра каментары і прапановы выйсці замуж
40:07 — Пра пагрозы
41:42 — Пра тое, ці жыве ў сэрцы каханне
42:21 — Пра тэлевізар і шоу Перліна
44:21 — Чаму ў інтэрв’ю няма нічога пра палітыку
46:05 — Музычны Post Scriptum
Nina.nn.by