Лявон Вольскі. Фота Волі Афіцэравай.
Беларуская музыка савецкага часу — гэта «Песняры». А беларуская музыка часоў незалежнасці — гэта, бясспрэчна, Лявон Вольскі.
«Тры чарапахі» з «Паветраным шарам» можна было пачуць у кожным двары, іх спявалі нават гопнікі ў Шабанах. А «Народны альбом» і «Я нарадзіўся тут» рабілі патрыётаў з сотняў тысяч маладзёнаў. На змену ім прыйшла не менш папулярная «Крамбамбуля».
Вольскага цкавала дзяржаўная прапаганда, яго канцэрты забаранялі, але гэта не змяншала папулярнасць. «Ён народны па прызванні, а не па прызначэнні», — пішуць гледачы ютуба. Калі Вольскаму дазволяць сабраць «Мінск-Арэну», будзе аншлаг.
У новым «Току» з Адар'яй Гуштын Лявон Вольскі распавядае пра сям'ю, пра сваё дзяцінства і юнацтва, грахі дзядоў, гаворыць пра ўласную нерухомасць, прыгадвае найбольш запамінальныя канцэрты і карпаратывы, згадвае перыяды забаронаў і разборкі ў музычных колах.
00:30 — Вольскі распавядае, хто сочыць за яго іміджам і ці балюча было рабіць дрэды
3:23 — пра савецкую адукацыю
6:39 — як у вучэльні «ваенрук» шантажаваў Вольскага ды іншых музыкантаў
9:16 — пра сваю нерухомасць
12:29 — пра дзядулю Віталя Вольскага, які служыў у ЧК
15:26 — Вольскі разважае, ці варта адкрыць архівы
17:55 — пра вясковую хату
20:14 — як упершыню пакаштаваў алкаголь
22:08 — ці выходзіў п’яным на сцэну
22:57 — пра самы трэшовы канцэрт
25:12 — пра самы чадны карпаратыў
27:06 — як Вольскі выкарыстоўваў сваю папулярнасць у стасунках з ДАІ
28:20 — што адчувае Вольскі, калі ў 100500-ы раз спявае «Тры чарапахі»
30:19 — эмоцыі Вольскага, калі NRM забаранілі
32:45 — як «Крамбамбуля» і «Славянскі базар» дзялілі Гюнэш
35:48 — пра кампрамісы, на якія даводзілася ісці
37:11 — пра выступы на палітычных акцыях апазіцыі
39:45 — на што самае бессэнсоўнае Вольскі спускаў грошы
40:51 — што павінна адбыцца, каб NRM выступіў у поўным складзе з самымі зорнымі песнямі
44:22 — пра аўтарскія правы на песні NRM
45:59 — пра песню «Дзесяць» і Лукашэнку ва ўладзе
47:26 — пра дачку Адэлю
50:47 — пра сыход Ганны і нежаданне лячыцца традыцыйнымі метадамі
54:55 — як Лявон пазнаёміўся з Янай
57:52 — пра зайздрасць у беларускіх музычных колах
1:01:15 — пра Макса Каржа, Ціму Беларускіх і шоу-бізнэс
1:08:47 — ці пойдзе Вольскі ў прэзідэнты
1:09:34 — якіх сюрпрызаў чакаць падчас прэзентацыі новага альбому «Гравітацыя», што адбудзецца 2 сакавіка ў «Прайм-холе» —
КУПІЦЬ КВІТОК проста зараз
Nina.nn.by