Праект партала
Густ
27.05.2019 / 10:29
Выбіраем акуляры на лета 2019: чаму не варта насіць ружовыя лінзы і што раскажуць дужкі аправы1

Лета ­— гэта шмат сонца. І каб не жмурыцца, трэба ўмець выбіраць правільныя сонечныя акуляры.

Вера Скурат, адміністратарка салона Rodenstock.

2019 год задаў трэнд на незвычайныя «лісіныя» і геаметрычныя формы.

«Сёлета модныя аправы незвычайнага сілуэта, масіўныя, абсалютна розных яркіх колераў, — кажа адміністратарка салона Rodenstock Вера Скурат. — Колер лінзаў таксама можа быць любы: зялёны, сіні, фіялетавы, карычневы, шэры, чорны».

Крысціна Заўгародняя і Аляксей Жахавец згадзіліся нам папазіраваць.

Не сыходзіць мода і на звыклую, класічную, але густоўную форму «авіятараў» ці кропелек.

«Ведаеце, гэта як ва ўсе часы актуальныя некаторыя базавыя рэчы ў гардэробе, кшталту маленькай чорнай сукенкі, так і тут. «Авіятары» глядзяцца выйгрышна заўсёды. Мяняюцца колеры, аправы, але сама форма лінзаў застаецца сучаснай і актуальнай. Можна выбраць, напрыклад, люстэркавае пакрыццё — гэта надасць вобразу пэўную загадкавасць. Прычым гэта працуе і з мужчынскімі, і з жаночымі, і з унісэкс мадэлямі акуляраў», — дадае Вера Скурат.

Чаму лепш не насіць акуляры з ружовымі і блакітнымі лінзамі

Ёсць лінзы, якія не скажаюць святло: чорныя, шэрыя. У іх будзе камфортна і ў горадзе, і на пляжы. Карычневыя і зялёныя лінзы таксама даволі ўніверсальныя, яны паляпшаюць кантраснасць, таму падыдуць і кіроўцам. Па гэтай жа прычыне кіроўцы абіраюць жоўтыя лінзы. Іх часта выкарыстоўваюць у начны час, для паездак у прыцемках, пры тумане ці воблачнасці. Але ў такіх акулярах не варта знаходзіцца на яркім сонцы: яны не толькі не абароняць, а яшчэ і сказяць колеры».

А вось акуляры з блакітнымі і ружовымі лінзамі кансультанты салона Rodenstock выбіраць не раяць. Такія адценні пагаршаюць візуальнае ўспрыманне, скажаюць колеры, зніжаюць дакладнасць бачання і дадаюць нагрузку на крышталік. Таму яны падыходзяць толькі для пэўных сітуацый, доўгае іх нашэнне папросту шкодзіць вачам. Тое ж тычыцца і акуляраў з чырвонымі лінзамі.

У якіх акулярах трэба сядаць за руль

Палярызацыйныя акуляры для кіроўцаў.

Кіраванне аўтамабілем — гэта заўсёды падвышанае напружанне для вачэй. Справа не толькі ў тым, што трэба быць максімальна ўважлівым і сканцэнтраваным. Кіраваць аўтамабілем даводзіцца і ў снег, і ў дождж, і ў густы туман. Часам трэба ехаць у ноч ці калі сонца ў зеніце. Пры гэтым трэба бачыць і дарогу, і знакі, і светлафоры.

Менавіта таму ўсё больш запатрабаванымі становяцца спецыяльныя палярызацыйныя акуляры для кіроўцаў.

«Большасць звычайных сонцаахоўных акуляраў проста не прыдатная для кіравання. Акуляры могуць быць залішне цёмнымі ці наадварот — залішне светлымі. Да таго ж, некаторыя адценні лінзаў скажаюць прадстаўленне аб колерах і кантрасце. Трэба разумець, што стандартныя сонцаахоўныя акуляры не здольныя імгненна рэагаваць на змяненне асветленасці», — расказвае Вера Скурат.

Самае галоўнае ў акулярах для кіравання — адмысловыя фотахромныя лінзы. Яны павінны быць вялікімі, каб максімальна абараніць вочы кіроўцы ад асляпляльнага святла, але пры гэтым не замінаць бакавому зроку. У акулярах для ваджэння абавязкова павінен быць палярызатар, які блакуе блікі, што змяншаюць бачнасць.

Што трэба прачытаць на дужках акуляраў перад пакупкай

Cat.3 — пазначана на дужцы. Гэта значыць, што ў такіх акулярах можна адпачываць на моры і кіраваць аўтамабілем. 

Вера Скурат раіць звярнуць увагу на лічбу, пазначаную на дужках акуляраў — гэта іх катэгорыя. Яна можа мець нумар ад 0 да 4.

0 — акуляры з дэкаратыўнымі лінзамі. Яны ад сонца не абароняць. Іх можна насіць у памяшканні і ў пахмурнае надвор’е.

1 — такія лінзы змогуць абараніць ад няяркага сонца.

2-3 — лінзы больш цёмныя, чым першай катэгорыі. У такіх акулярах можна хадзіць сонечным надвор’ем, адпачываць на моры, кіраваць аўтамабілем.

4 — катэгорыя з максімальна цёмнымі лінзамі для экстрэмальных умоў. Такія акуляры абароняць ад асляпляльнага сонца ў гарах. А вось за руль у такіх лінзах сядаць нельга.

Яшчэ не набылі акуляры? Тады самы час.

Салон оптыкi Rodenstock прапануе больш за 400 мадэляў сучасных якасных сонечных акуляраў ад 35 сусветных брэндаў: Rodenstock, Ray Ban, Voque, Guess, Lacoste, Burberry, Calvin Klein, Miu Miu і іншыя. Таксама вы зможаце замовіць тут акуляры для карэкцыі зроку і лінзы. Проста ў салоне пры патрэбе вы зможаце прайсці абследаванне афтальмолага на сучасным абсталяванні. Крама месціцца ў Мінску на вуліцы Алега Кашавога 10 (станцыя метро «Трактарны завод»). Завітвайце!

Абраць акуляры анлайн

Nina.nn.by, фоты Волі Афіцэравай

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура