Спявачка і тэлевядучая Кацярына Ваданосава з'явілася ў вобразе гераіні Анджэліны Джалі.
Як расказала Кацярына «Нашай Ніне», Малефісента — гэта быў проста вобраз для фотапраекта.
«Мне часта гавораць, што я падобная да Анджэліны Джалі, з гэтай прычыны мяне, уласна, і пазвалі ў гэты праект», — кажа Кацярына.
Каб быць падобнай да сваёй гераіні, Кацярына нават паглядзела гэты фільм:
«Ён не ўразіў ні мяне, ні маіх дзяцей. Я надта старамодная. Для мяне дабро — гэта дабро, а зло — гэта зло. Па-іншаму не бывае. Грыміравалі мяне недзе гадзіну, больш за ўсё грымёры намучыліся са шчочкамі, чорнай фарбы наклалі нармальна так, каб падкрэсліць сківіцы, як у Джалі», — дзеліцца Кацярына.
Касплей Кацярына творчасцю не лічыць.
«Мне гэта нецікава. Ты проста становішся на нейкі час іншым чалавекам. Там няма нічога твайго, гэта не роля, гэта копія. Проста бярэш — і паўтараеш», — адказала Кацярына Ваданосава.
Nina.nn.by
Да Кася прыгажэйшая. Та жалі ўжо даўно не жалі. Ад яе нават Піт збёг.
Кацярына гэта проста космас, яна ў мільён разоў лепей за ўсялякіх Джолі.
Далася вам гэтая Маліфісэнта. Закасплейце лепш Ярмошыну.