Праект партала
Стасункі
25.04.2020 / 14:24
Танцавальны стрым, масаж і ёга: чым заняцца на самаізаляцыі з партнёрам, калі вы ад усяго стаміліся?10

Больш за дзесяць спікераў — псіхолаг, сэксолаг, вядомыя пары, якія гатовыя падзяліцца досведам сваіх адносін, — правядуць анлайн-кансультацыі для беларускіх сем'яў, якія цяпер знаходзяцца на «ўдалёнцы». Як пазбавіцца ад стрэсаў, жыць у гармоніі з блізкімі і правільна клапаціцца адно пра аднаго, раскажуць беларускія зоркі і эксперты анлайн-марафону «Пакуль усе дома» ад «Святого Источника». Марафон працягнецца з 25 красавіка па 8 мая.

Фота Shutterstock.com.

Праз пару месяцаў самаізаляцыі стала зразумела, што каранцін таксама ўплывае на адносіны ўнутры сям'і. Праз тое, што людзі праводзяць шмат часу разам, звыклы лад жыцця даводзіцца перабудоўваць. Напрыклад, у Кітаі пасля паслаблення каранціну многія пары раз'ехаліся.

А як добраахвотная самаізаляцыя ўплывае на беларускія пары?

«Мы з жонкай разам больш за 10 гадоў. Я часта ў раз'ездах: гастролі, канцэрты, імпрэзы. Цяпер жа большую частку часу я праводжу дома, з сям'ёй. Я вельмі цаню гэтую магчымасць, шчаслівы, што магу быць побач з дачкой і сваёй жонкай. Сёння клопат пра блізкіх — адказнасць кожнага з нас. З іншага боку, звыклага жыцця «на колах» мне не хапае. Часам накатвае стрэс, хочацца пабыць сам-насам з сабой, а гэта складана, калі знаходзішся ў добраахвотнай самаізаляцыі з сям'ёй», — распавядае ўдзельнік марафону Іван Вабішчэвіч.

Брэнд «Святой Источник» жадае беларусам знайсці гармонію ў сваіх адносінах, якія ў многіх праз адсутнасць асабістай прасторы праходзяць выпрабаванне на трываласць.

«У нашым жыцці важнае месца займае сям'я. Тое, што сёння мы больш часу праводзім дома, з блізкімі, трэба разглядаць як магчымасць. Шанец заняцца тым, на што раней не заўсёды ставала часу, — распавядае прадстаўнік брэнда «Святой Источник» Дзяніс Крупец. — З іншага боку, не варта забываць пра асабістую прастору. Дамоўцеся пра пэўныя гадзіны, цягам якіх кожны член сям'і будзе заняты сваёй справай. Важна трымаць баланс, гэтак жа, як і з вадой: мінімум 1,5 літра клопату ў дзень на аднаго чалавека».

Анлайн-марафон «Пакуль усе дома» ад «Святого Источника» пройдзе ў фармаце прамых трансляцый у сторыз у інстаграм-акаўнтах спікераў. Выступы пачнуцца 25 красавіка, а скончацца 8 мая: майстар-класы ад псіхолага, сэксолага, трэнераў па парных танцах і не толькі будуць чаргавацца з асабістымі гісторыямі вядомых беларускіх пар. Яны раскажуць, як пабудаваныя адносіны ў іх сям'і, ці бываюць у іх пары праблемы, што дапамагае ім спраўляцца з цяжкасцямі.

«Адсутнасць асабістай прасторы, цыклічнасць таго, што адбываецца, сацыяльная ізаляванасць ад іншых людзей здольныя выклікаць стрэс, які адбіваецца на адносінах у сям'і. Каб пазбаўляцца ад назапашанага напружання, трэба знаходзіць новыя заняткі, якія дазволяць хоць бы на гадзіну застацца сам-насам з сабой. Паспрабуйце тое, што раней не спрабавалі: спорт, танцы, эксперыменты на кухні. Не забівайце на знешнасць — наш уласны знешні выгляд можа стаць фактарам раздражнення, — распавядае псіхолаг, медыцынскі блогер Аліна Воўчанка.

— Яшчэ адна важная звычка, якая дазволіць вам быць у гармоніі з сабой, — правільны і здаровы распарадак дня. Знаходзячыся дома 24/7, мы пазбаўленыя структуры часу, якая была раней. Вам трэба прыдумаць сабе новы таймінг і не забыць дадаць у расклад карысныя штодзённыя заняткі. Паўнавартасны сон, дастатковая фізічная актыўнасць, збалансаванае харчаванне — без пераядання, — правільны пітны рэжым, не менш за 1,5 літра вады ў суткі, дапамагаюць клапаціцца пра ментальнае і фізічнае здароўе кожнага члена сям'і. Напрыклад, гадзіна спорту ў дзень дапамагае ў разы знізіць узровень стрэсу».

Расклад і спасылкі на спікераў марафону

Прамыя трансляцыі і майстар-класы будуць пачынацца ў 19:00.

25.04 Наталля Дзічкоўская, кіраўніца першай у Беларусі Школы прыгажосці і натуральнага амаладжэння, «Сакрэты хатняга догляду за скурай М і Ж».

26.04 Марыя Андрэева, псіхолаг, гештальт-тэрапеўт, «Калі ўсё жыццё цяпер дома».

27.04 Марыя і Міхаіл Кашканы, прамая трансляцыя, «Наша гісторыя».

28.04 Яўген Маскалёў, фітнэс-трэнер, «Антыстрэс-трэніроўкі».

29.04 Іван Вабішчэвіч і Наталля Міцковіч, прамая трансляцыя, «Наша гісторыя».

30.04 Лера Аўсеева, заснавальніца школы любові да сябе, «Я / мы дома».

01.05 Ларыса і Андрэй Пекуровы, прамая трансляцыя, «Наша гісторыя».

02.05 Зоя Прышывалка, сэксолаг, «Сэкс на каранціне».

03.05 Кацярына Каўрова, магістр псіхалогіі, «Як перажыць каранцін з дзіцём? Парады бацькам».

04.05 Ульяна Прусак, трэнерка-дыетолаг, «Як не затрымацца ля халадзільніка на ўвесь дзень? Правілы правільнага рацыёну».

06.05 Face Bar One, Алёна Кабак, касметык-эстэтыст, «Масаж твару адно аднаму».

07.05 Крысціна Бялінская, ёг, «Асаны на ізаляцыі».

08.05 El Gato Dance Center, харэографы Марына Корзун і Раман Кузьмін, парныя танцы West coast swing.

Партнёрскі матэрыял

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура