Гэты выпуск «Тока» мы здымалі ў Літве, куды Святлана Ціханоўская выехала пасля таго, як пайшла падаваць скаргу ў ЦВК і знікла. Пра тое, што адбывалася за дзвярамі ЦВК, Святлана ўсё яшчэ не гатовая гаварыць.
Але мы распыталі яе пра цяперашняе жыццё ў эміграцыі, аб праўладных мітынгах і канцэртах, куды звозяць дзяржаўнікаў з усёй краіны, пра чырвона-зялёныя сцягі на аўтазаках, стаўленне да абяцанняў Лукашэнкі змяніць Канстытуцыю і правесці новыя выбары, а яшчэ заяў пра закрыццё межаў з Польшчай і Літвой. Святлана кажа, што вельмі хоча дамоў і хацела б быць з беларусамі на маршах. Больш — у відэа.
00:00 — што ў выпуску
00:35 — як успрымае тое, што зараз з ёй адбываецца
01:34 — што падтрымлівае маральны дух
02:14 — як арганізаваны побыт у Літве і ці пайшлі дзеці ў школу
03:30 — пра фідбэкі з часу знаходжання ў Беларусі пад ціскам
06:34 — што з Сяргеем Ціханоўскім
07:27 — пра затрыманні і рэпрэсіі ў Беларусі
08:11 — пра спробы ўладаў паказаць, што за імі большасць
10:21 — пра сцяг на аўтазаку
10:58 — пра ўчынак Калеснікавай, якая парвала пашпарт, каб застацца ў Беларусі
12:39 — пра абвінавачванне, што з’ехала з Беларусі
15:28 — што лепш: быць у турме ці быць у эміграцыі
17:05 — пра фота, дзе Святлана з Вольгай Кавальковай у самалёце бізнэс-класа
19:27 — стаўленне да абяцанняў Лукашэнкі змяніць Канстытуцыю і правесці новыя выбары датэрмінова
21:48 — ці магчыма, што пры Лукашэнку будуць праведзены расследаванні катаванняў у Беларусі
22:24 — якое будзе дастатковае пакаранне для сілавікоў, датычных да забойстваў і катаванняў
23:16 — пра заявы Лукашэнкі закрыць межы з Літвой і Польшчай
24:38 — якой была б зараз Беларусь, калі б Ціханоўская знялася з выбараў
26:12 — што адчула, калі даведалася, што па выніках выбараў у яе 10%
28:20 — чаго зараз найбольш не хапае з жыцця ў Беларусі
29:16 — ці хацела б быць сярод беларусаў на шматтысячных штонядзельных маршах
33:56 — чаму масава выйшлі беларускія дзяўчаты
Nina.nn.by