Алеся Гурская-Таболіч і лідар гурта Znich Алесь Таболіч развяліся. Пара пражыла ў шлюбе 10 год.
Фота з інстаграма
Алеся — арганізатарка Беларускай інтэлектуальнай гульні і фэстывалю «Купальскае кола». Яна расказала «Нашай Ніве», што развод — яе ініцыятыва:
«Не знайшлі паразумення. Крызіс наступіў дзесьці год таму», — коратка патлумачыла яна.
Алесь прызнаецца, што быў супраць разводу.
«У нейкім сэнсе крыўдна, але гэта яе рашэнне. Захацела свабоды — няхай. Кожны робіць свой выбар. Але людзі павінны разумець адно: сям’я — самае галоўнае», — падзяліўся музыка.
Па яго словах, падставай для афіцыйнага расставання стала тое, што ён не зняў жонку ў апошнім кліпе гурта.
«Казала: калі выпусціце кліп без мяне, падам на развод», — згадаў тую размову Алесь.
Пара гадуе маленькую дачку.
Як яны будуць жыць далей, музыка не ведае — у аднапакаёвай кватэры складана раз’ехацца па пакоях.
Сямён Цыбульскі