Дызайнерка Ганна-Марыя Эгліт вядомая сваімі гарачымі вышаванкамі. На гэты раз яна выпусціла калекцыю «Маланка» ў спартовым стылі.
«Я такога ніколі не рабіла, але ўвесь год хадзіла ў спартовым адзенні і зразумела, што саспела для нечага новага, — распавяла дызайнерка. —
Вельмі хацелася зрабіць калекцыю з сэнсам. Галоўныя арнаменты, якія ў мяне выкарыстаны, — гэта маланка, маладосць, энергія, сям'я, зямля. За пяць год вывучэння арнаменту я толькі сёлета знайшла сімвал «маланка» і ўлюбілася ў яго.
Калекцыя настолькі моцная, што ў мяне на вытворчасці пастаянна выключалася электрычнасць, склад швачак мяняўся кожны тыдзень!»
Ганна-Марыя планавала адшыць калекцыю яшчэ ў жніўні, але падзеі ў краіне эмацыйна выбілі яе з каляіны. Пасля выбараў яна выпусціла серыю цішотак у чырвона-белай гаме з надпісамі «мара», «свабода», «каханне».
Nina.nn.by