Праект партала
Дома
12.03.2021 / 22:12
Рэцэпт на выхадныя: бліны-сінабоны

Масленічны тыдзень завяршаецца, таму самы час прыгатаваць гэтыя незвычайныя бліны з карыцай.

Фота Depositphotos.com

Вам спатрэбіцца:

150 г мукі

1 чайная лыжка разрыхляльніку

1 сталовая лыжка цукру

140 мл малака

1 чайная лыжка карыцы

2 яйкі

50 г масла

3 сталовыя лыжкі карычневага цукру

дробка солі

  1. Дадайце да мукі разрыхляльнік, адну сталовую ложку цукру, палову чайнай лыжкі карыцы і соль і перамяшайце.
  2. Дадайце яйкі, 25 г масла і малако, а затым узбіце ўсю сумесь. Пакіньце цеста ў лядоўні на ноч.
  3. Змяшайце палову чайнай лыжкі карыцы з карычневым цукрам. Дадайце 25 г масла і 3 сталовыя лыжкі бліннага цеста. Затым усё перамяшайце і выкладзіце сумесь у кандытарскі мяшок.
  4. Разагрэйце патэльню, дадайце крыху алею.
  5. На слабым агні выкладвайце па 2-3 лыжкі бліннага цеста, а зверху з дапамогай кандытарскага мяшка дадайце завіткі з карыцы на кожны блін.
  6. Калі зверху пачнуць з’яўляцца бурбалкі, пераварочвайце блін смажце яшчэ 2—3 хвіліны да залацістага колеру.
  7. Можна падаваць бліны з сочывам або кляновым сіропам.

Смачна есці!

NN.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура