Французскія тосты — папулярны, хуткі і смачны сняданак. А каб яго разнастаіць, можна паспрабаваць спалучэнне банана з шакаладам.
Фота Depositphotos.com
Вам спатрэбіцца:
1 спелы банан
80 г малочнага шакаладу
4 скібкі белага хлеба
3 яйкі
1 сталовая лыжка вяршкоў
1 сталовая лыжка кляновага сіропу
25 г масла
карыца ці іншая пасыпка, на ваш густ
- Парэжце банан і расцісніце яго ў місцы. Дадайце раздробнены шакалад і перамяшайце.
- Размяркуйце шакаладна-бананавую сумесь на скібках хлеба. Злучыце 2 скібкі хлеба разам і прыцісніце, каб атрымаўся тост.
- Узбіце яйкі, вяршкі і кляновы сіроп.
- Растапіце масла на патэльні на сярэднім агні.
- Пакладзіце тост у яечную сумесь, затым перавярніце, каб абодва бакі былі пакрытыя сумессю.
- Смажце тост каля адной хвіліны з кожнага боку да залацістага колеру.
- Разрэжце тосты надвое і, калі любіце пасыпку, пасыпце карыцай ці іншай пасыпкай.
Смачна есці!
NN.by