Праект партала
Густ
29.07.2017 / 11:46
Навукоўцы назвалі формулу мужчынскага хараства23

У 56-гадовага галівудскага акцёра Джорджа Клуні самы прыгожы твар у свеце — і гэта, верце ці не, даказана навукай.

Доктар Дэ Сільва, спецыяліст па пластычнай хірургіі, вымяраў рысы асобы знакамітасцяў па правілах залатога сячэння з дапамогай камп'ютарнай тэхналогіі.

Нос, бровы, вочы, падбародак, сківіца Клуні аказаліся найбольш блізкія да ідэалу, які мелі грэчаскія багі. Твар Джорджа амаль на 92% адпавядае залатому сячэнню.

Джордж Клуні, Брэдлі Купер, Брэд Піт.

Да першага месца трохі не хапіла 42-гадоваму акцёру Брэдлі Куперу. Яго рысы твару адпавядаюць залатому сячэнню на 91,8%. Тройку замыкае 53-гадовы акцёр Брэд Піт — ён «набраў» 91,5%, піша Daily Mail.

У спіс таксама ўвайшлі спявак Гары Стайлс (89,63%), футбаліст Дэвід Бэкхэм (88,96), акцёры Уіл Сміт (88,88), Ідрыс Эльба (87,93) і Раян Гослінг (87,48), а таксама былы ўдзельнік групы One Direction Зэйн Малік (86,5). Завяршае рэйтынг артыст Джэймі Фокс з 85,46% адпаведнасці.

Раян Гослінг, Дэвід Бэкхэм, Гары Стайлс.

«На працягу многіх гадоў Клуні называлі самым прыгожым мужчынам у свеце. Прыемна, што навука толькі пацвердзіла яго статус», — сказаў доктар Дэ Сільва, начальнік цэнтра пластычнай хірургіі ў Лондане.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура