Праект партала
Стасункі
14.08.2017 / 11:10
Тэлевядучы Дзяніс Дудзінскі ажаніўся з калегай Кацярынай Раецкай ФОТЫ11

У гэтыя выхадныя беларускі тэлевядучы, спявак і падарожнік Дзяніс Дудзінскі ажаніўся са сваёй сувядучай па «Славянскім базары ў Віцебску» Кацярынай Раецкай. Вяселле прайшло ў сядзібе «Залатая шпора» за 40 кіламетраў ад Мінска.

На ўрачыстасць былі запрошаны практычна ўсе самыя блізкія сябры і калегі вядучых. Як прызнаюцца маладыя, самае блізкае кола родных і сяброў — гэта больш за 90 гасцей. Павіншаваць новую сям'ю прыехаў кампазітар Леанід Шырын, калега Дудзінскага і Раецкай па гурце DaVinci. Свята не магло абысціся без Святланы Бароўскай разам з якой Дзяніс Дудзінскі абуджае краіну ў праграме «Добрай ранiцы, Беларусь».

Маладых віншавалі медыйныя сябры сям'і: вядучыя Белтэлерадыёкампаніі Алег Ціткоў, Уладзімір Богдан з жонкай Лесяй Лесніковай, Наталля Бібікава з мужам, акцёрам Андрэем Бібікавым, прадзюсар Уладзімір Максімкаў, тэлерадыёвядучая АНТ Ганна Шалюціна спявачка Іскуі Абалян з мужам.

Дзяніс і Кацярына знаёмыя 7 гадоў, разам ужо 3,5 гады, за якія яны паспелі не толькі «спецца» на італьянскай, але і стварыць дуэт вядучых, які працуе ў эфіры і канцэртных праграмах на розных мовах. Прапанову каханай тэлевядучы зрабіў у Гватэмале, а мядовы месяц артысты разам правядуць на Мадагаскары.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура