Капітан гродзенскага «Нёмана» Павел Савіцкі ў суботу, 14 кастрычніка, гуляў вяселле. Жонкай вядомага футбаліста стала 23-гадовая Вольга, якая працуе ў Гродне эканамістам, піша hrodna.life.
Вядома, што пара да вяселля сустракалася каля года. На свяце капітана «Нёмана» прысутнічалі як родныя і сябры, так і футбалісты.