Праект партала
Густ
22.11.2017 / 17:20
10 топавых акцёраў Галівуда зарабляюць у тры разы больш за топавых актрыс22

Гендарны разрыў у аплаце працы ў спісе топ-акцёраў і актрыс сусветнай кінаіндустрыі дзівіць. Топ-10 акцёраў за мінулы год зарабілі ў тры разы больш, чым топ-10 актрыс, паведамляе Forbes.

Дзесяць найбольш фінансава паспяховых акцёраў-мужчын узбагаціліся разам узятыя на $488,5 мільёна. І гэта амаль у тры разы больш, чым $172,5 мільёна заробленых першай жаночай дзясяткай. Толькі тры актрысы за 12 месяцаў пераадолелі парог 20 мільёнаў. За гэты ж час такога выніку дасягнулі 16 акцёраў-мужчын.

Культуролагі звязваюць гэтую несправядлівасць з ролевымі дыспрапорцыямі: у фільмах пра супергерояў і блокбастарах нашмат менш галоўных жаночых персанажаў. Акрамя таго, як Галівуд, так і Балівуд здымаюць дастаткова вялікую колькасць сіквелаў і прыквелаў. І гэта дазваляе агентам мужчынскіх суперзорак весці больш агрэсіўныя перамовы па ганарарах з кінастудыямі.

Ды і сярод акцёраў другога плану і нават масовак зноў жа дамінуюць мужчыны — па звестках за 2016 год, жанчыны склалі ўсяго 28,6 адсотка ўсіх, каго было відаць на экране паміж стартавымі застаўкай і фінальнымі цітрамі.

Найлепшай ілюстрацыяй галівудскай кінаняроўнасці з'яўляецца факт, што найбольш высокааплатная акцёрка Эма Стоўн знаходзіцца толькі на 15 месцы аб'яднанага жаноча-мужчынскага спісу заробкаў за год. А ўзначальвае яго Марк Уолберг («Макс Пэйн», «Ацалелы», «Глыбакаводны гарызонт»).

Марк Уолберг.

Мужчынскі топ-10:

1. Марк Уолберг — $68 мільёнаў

2. Дуэйн Джонсан — $65 мільёнаў

3. Він Дызель — $54,5 мільёна

4. Адам Сэндлер — $50,5 мільёна

5. Джэкі Чан — $49 мільёнаў

6. Роберт Доўні мал. — $48 мільёнаў

7. Том Круз — $43 мільёны

8. Шах Рух Кхан — $38 мільёнаў

9. Салман Кхан — $37 мільёнаў

10. Акшай Кумар — $35,5 мільёна

Эма Стоўн.

Жаночы топ-10:

1. Эма Стоўн — $26 мільёнаў

2. Джэніфер Эністан — $25,5 мільёна

3. Джэніфер Лоўренс — $24 мільёны

4. Меліса Макарці — $18 мільёнаў

5. Міла Куніс — $15,5 мільёна

6. Эма Уотсан — $14 мільёнаў

7. Шарліз Тэрон — $14 мільёнаў

8. Кейт Бланшэт — $12 мільёнаў

9. Джулія Робертс— $12 мільёнаў

10. Эмі Эдамс — $11,5 мільёна

Ацэнкі прыбыткаў заснаваныя на дадзеных Nielsen, ComScore, Box Office Mojo і IMDB, а таксама інтэрв'ю з прадстаўнікамі галіны. Усе лічбы — да налічэння падаткаў. Улічаны ганарары з 1 чэрвеня 2016 года да 1 чэрвеня 2017 года. 

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура