Праект партала
Густ
24.01.2018 / 19:52
Натхненне: інстаграм магілёўкі з любоўю да архітэктуры і пацукоў46

Штотыдзень мы дзелімся з вамі талковымі профілямі. Для натхнення і не толькі.

Яніна Асіпцова родам з Магілёва, але сёння вучыцца ў Лодзі і плануе стаць сістэмным адміністратарам.

Яніна Асіпцова.

У вольны час стараецца вандраваць, вывучаць свет Marvel і рэп-батлаў, перыядычна піша вершы. Яе профіль будзе цікавы ўсім, хто неабыякавы да добрых кавярняў, стрыт-арту, пацукоў і, канешне, беларускай мовы.

Ведаеш,балець будзе. Таму што не ўсё адно, таму што ты жывы чалавек. Але тое,што тычыцца не толькі нас,залежыць ужо не толькі ад нашага хачу. Тваё цябе знойдзе,але не абавязкова гэтае "тваё" тое,пра што ты зараз думаеш. Людзі робяць балюча,мы самі сабе робім балюча. Мы дакараем сябе,што проста нешта было не ў час,што магло быць інакш. А ведаеш, не магло. Усё так,як мусіць быць ці не мусіць быць, незалежна верыш ты ў лёс ці не. І гэта таксама балюча. І так проста адпусціць нельга. Ты не прачнешся раніцай аднойчы забыўшыся. Так памяць не працуе. Ты будзеш шкадаваць,узгадваць,шкадаваць,марыць. Знішчаць сябе,пакуль аднойчы тую сябе не знішчыш. Час не лечыць. Мы самі лечымся. Час - прыдуманая чалавекам мера. Не больш. Гучыць зусім не аптымістычна,так? І мне балела і баліць, і будзе балець. І я часам прачыналася з думкаю,дзе знайсці сілы. Але ж жыву. І без аднаго,і без другога,і без трэцяга. І яны жывуць без мяне. Шчасліва,я спадзяюся. І я жадаю ім шчасця. Усім. А кожны раз баліць,як першы. І будзе. І ты зможаш гэта перамагчы,я ведаю.

Публикация от Яня Асіпцова (@janine_magdalen)

каханне нават не бог, каб так у яго верыць (c)

Публикация от Яня Асіпцова (@janine_magdalen)

Божа, дапамажы захаваць раўнавагу (с)

Публикация от Яня Асіпцова (@janine_magdalen)

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура