Праект партала
Стасункі
01.03.2018 / 11:40
У мінулым годзе ў Мінску ад агрэсіі «вылечылі» 17 мужчын6

У 2016 годзе ў Беларусі стартаваў праект аб супрацьдзеянні гвалту ў сям'і. У межах яго была арганізаваная спецыяльная праграма псіхалагічнай дапамогі, якая грунтуецца на нацыянальнай мадэлі комплекснай работы з мужчынамі-агрэсарамі.

Як паведаміла старшыня камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч, за 2017 год курс карэкцыйнай праграмы з псіхолагамі ў Мінску прайшлі 17 мужчын-агрэсараў, піша БелТА.

Жанна Рамановіч адзначыла, што мужчын складана матываваць на працу з псіхолагамі. Асабліва калі ўлічыць, што курс разлічаны не на адзін дзень, а на працяглы час. Тым не менш, 17 мінчукоў прайшлі курс карэкцыйнай праграмы цалкам.

Ілюстрацыйнае фота.

Мінскі гарадскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей каардынуе працу па прафілактыцы гвалту ў сям'і. Пры цэнтры арганізавана кругласутачная тэлефонная лінія дапамогі сем'ям у крызісных сітуацыях. Летась на яе паступіла больш за дзевяць тысяч званкоў.

Інфармацыю пра работу групы для мужчын-агрэсараў можна атрымаць, патэлефанаваўшы на кругласутачную крызісную лінію па нумары 8-017-367-32-32.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура