Беларускі спартсмен і музыка Віталь Гуркоў апублікаваў у сваім інстаграме пяшчотнае фота з гімнасткай Меліцінай Станютай. Фота зроблена ў тайскім Пхукеце.
Пара не першы раз вандруе сумесна і падтрымлівае блізкія адносіны не першы год. Але сваё прыватнае жыццё ні Гуркоў, ні Станюта не каментуюць і не хочуць радаваць фанатаў заручынамі.