Праект партала
Густ
04.10.2018 / 16:24
Дызайнерка Каця Цікота прапануе талакой набыць спецыяльныя джынсы для людзей з інваліднасцю1

У мінулым годзе дызайнерка Каця Цікота прэзентавала першую ў Беларусі лінейку інклюзіўных нагавіц і камбінезонаў пад агульнай назвай Tikota Іnclusive.

З таго моманту Каця з камандай працавалі над удасканаленнем розных мадэляў, каб зрабіць прадукт даступным для беларусаў.

Аляксандра Чычыкава ў інклюзіўных джынсах.

Нарэшце, кожны ахвотны зможа замовіць сабе інклюзіўнае адзенне праз інтэрнэт. Асобна Кацярына прапануе 21 пару джынсаў адправіць у 6 абласцей краіны бясплатна.

Дакладней не так: кожны з нас можа набыць на краўдфандынг-пляцоўцы «Вулей» світшот, футболку ці паштоўку з калекцыі Цікоты, а сродкі з гэтай выручкі пойдуць на тое, каб пашыць 21 пару джынсаў тым вазочнікам, якія больш за ўсё маюць у гэтым патрэбу.

Што важна: усе гэтыя джынсы адшываюцца на вытворчасці, дзе працуюць людзі з інваліднасцю.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура