Праект партала
Густ
14.06.2019 / 15:49
Сапраўдныя сімвалы Беларусі — «Хутка-Смачна» і міфічныя «папіццот». Крама сувеніраў выпусціла арыгінальныя значкі2

Мінская крама сувеніраў Zorka Venera выпусціла арыгінальныя значкі з сучаснымі сімваламі Беларусі. На іх не зубры і валошкі, а кіёск «Хутка-Смачна», абяцаны заробак «папіццот» і жоўтая ваза з мінскага праспекта Незалежнасці.

«Нашы новыя піны — не столькі і не толькі пра Мінск (хоць жоўтая ваза — гэта любоў), яны пра кожнага з нас. Гэта ж мы пастаянна чуем пра «папіццот», усё ведаем пра златку з «Хутка-Смачна», любім нашу бульбу, ганарымся сваёй унікальнай «ў» і спадзяемся на цуд, які падорыць папараць-кветка ў купальскую ноч.

Гэтыя сімвалы хоць і далёкія ад саламяных лялек і іншай сувенірна-музейнай атрыбутыкі, але па-сапраўднаму блізкія да нашай рэальнасці», — расказвае крама пра новыя значкі.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура