Праект партала
Стасункі
22.06.2019 / 15:47
Сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб дасягнуў у Беларусі гістарычнага максімуму8

Вяселле, 2008 год. Фота Сяргея Гудзіліна.

Сярэдні ўзрост уступлення ў першы шлюб у Беларусі працягвае расці. Цяпер ён складае 28 гадоў для мужчын, 26 — для жанчын. Такія звесткі дае Белстат.

Пры канцы існавання БССР гэтыя лічбы складалі, адпаведна, 22 і 20 гадоў і тры апошнія дзесяцігоддзі ўвесь час уздымаліся.

Цікава параўнаць з аналагічнымі паказчыкамі ў Злучаных Штатах Амерыкі. Там сітуацыя супастаўная: 29 і 27 гадоў адпаведна.

Прыкладна кожная другая сям'я ў Беларусі цяпер распадаецца. Доля разводаў дасягнула свайго гістарычнага піку.

У ЗША назіраецца амаль тое самае. Распадаецца прыкладна 50% шлюбаў.

Агулам, колькасць шлюбаў скарачаецца. Сацыёлагі тлумачаць гэта тым, што людзі сталі адказней ставіцца да стварэння сям'і: адкладаюць гэты момант, каб застрахаваць сябе ад памылкі.

Амерыканская статыстыка фіксуе ў апошнія гады зніжэнне долі разводаў сярод маладых сем'яў. Праўда, пры гэтым расце колькасць разводаў у парах, старэйшых за 65 гадоў. 

Што да жыцця разам да шлюбу, то ў ЗША пра такое заявілі 70% апытаных пар. Яшчэ ў 1970-я такіх было толькі 40%.

Сяргей Гезгала

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура