Праект партала
Густ
07.08.2019 / 07:00
«У іх адзенні — гісторыя». Мінчанка завяла блог пра стылёвых сталічных пенсіянераў ФОТЫ

Беларускія пенсіянеры вельмі элегантныя. Не верыце? Паглядзіце гэты блог — мінчанка фатаграфуе стылёвых бабуль і дзядуляў на вуліцах сталіцы.

Аўтарка блогу old_n_beautiful («старыя і прыгожыя») — Святлана Паддубная.

«Мне падабаецца мужчынская мода і класічны стыль у адзенні. У Беларусі такі стыль найбольш ярка выяўлены ў мужчын і жанчын ва ўзросце. Яны надзяваюць класічныя штаны, пінжакі, кашулі, умеюць падбіраць галаўныя ўборы і не саромеюцца іх насіць. Гэта прыгожа, гэта мэсэдж», — расказала Святлана «Нашай Ніне», што натхніла яе завесці такі акаўнт.

Большасць фота — гэта выпадковыя кадры, быццам падгледжаныя карцінкі з жыцця горада.

«У людзей на пенсіі ў нашай краіне няма магчымасці прыгожа жыць — з-за маленькіх даходаў. Усе прыгожа і стыльна апранутыя пенсіянеры — гэта тыя, хто ўмее ставіцца да рэчаў беражліва і ведае, што рэч можа служыць доўга, а не адзін сезон, пасля чаго ты можаш яе выкінуць. Таму мяне так і прыцягваюць гэтыя людзі, у іх адзенні — гісторыя, — дзеліцца Святлана. — І тых, хто ўмее даглядаць рэчы, у пажылым узросце больш. Гэта тое сучаснае sustainable consumptions of the goods («устойлівае спажыванне тавараў»), якое цяпер так модна».

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура