Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі правёў сваё даследаванне і высветліў, што найбольш цікавіць беларусаў.
Аказваецца, сёння для суайчыннікаў няма нічога больш важнага за здароўе, сям’ю, дзяцей, каханне і дабрабыт.
Крыніца ej.by.
Задавальненні, улада і грамадскае прызнанне хвалююць беларусаў менш за ўсё. Патрыятычнасцю мы таксама не можам пахваліцца: доўг перад радзімай стаіць на апошніх пазіцыях рэйтынгу сацыёлагаў і цікавіць нашмат менш за грошы. Ну, і зусім «па барабану» беларусам на творчасць.
Цікава, што яшчэ ў 2005 годзе здароўе ў якасці прыярытэту называлі толькі 45 % грамадзян, а цяпер — больш за 85 %.
КК