Любоў падглядваць пад жаночыя спадніцы і сукенкі і нават тайком фатаграфаваць тое, што пад імі, завецца апскёрцінг.
Грамадская актывістка, студэнтка СПБДУ Ганна Даўгалюк сцвярджае, што Расія, Амерыка і Японія лідзіруюць сярод краін, дзе жанчыны пакутуюць ад апскёрцінга: так, толькі ў Піцеры, па яе словах, сёлета былі зафіксаваныя 350 скаргаў ад ахвяр.
Каб звярнуць на гэта ўвагу і заклікаць перастаць падглядваць пад спадніцы жанчынам, такім чынам іх зневажаючы, Ганна разам з сябрамі зняла правакацыйна-інфармацыйнае відэа.
А вы калі-небудзь сутыкаліся з такой праблемай?
КК