Пакуль надвор'е не вельмі спрыяе святочнаму настрою, можна пастарацца стварыць яго хаця б на кухні. Рэцэптаў калядна-навагодняй выпечкі розных краін і народаў у мяне назапасілася столькі, што вочы разбягаюцца — з чаго пачаць, як паспець пераспрабаваць хаця б малую частку?
Традыцыйна я вырашыла пайсці шляхам найменшага супраціву і адштурхнуцца ад таго, што тэрмінова патрабавала прыгатавання. У халадзільніку зноў «сумавалі» яечныя бялкі, а пад руку вельмі дарэчы трапіўся рэцэпт «міндальных зорачак з цынамонам» з кнігі Ірыны Чадзеевай, які сама яна знайшла ў нямецкай кнізе каляднай выпечкі. Праўда, акурат зорачкі ў мяне не атрымаліся (ніжэй раскажу, чаму), але на смаку печыва гэта, на шчасце, ніяк не адбілася.
Вам спатрэбіцца:
Як гатаваць:
1. Бялкі ўзбіць міксерам у шчыльную пену.
2. Дадаць прасеяную цукровую пудру, перамяшаць. Адкласці тры сталовыя лыжкі сумесі для глазуры.
3. Дадаць міндальную муку (яе можна зрабіць і самому, дробна парубіўшы міндаль у кавамолцы) і цынамон, замясіць цеста. Міску з цестам прыкрыць і паставіць у халадзільнік на гадзіну-дзве.
4. Далей па рэцэпце меркавалася раскачаць цеста на пасыпаным цукрам стале ў пласт таўшчынёй каля 0,5 см і выразаць з яго зорачкі. Я сумленна паспрабавала гэта зрабіць, але цеста атрымалася неймаверна ліпкім (ці то гэта звязана з якасцю мукі, ці то бялку было зашмат). Калі раскачаць яго яшчэ так-сяк удалося, то выразаць акуратныя зорачкі і адляпіць іх ад стала — ужо ніяк. Таму я вырашыла не мучыцца і змочанымі ў халоднай вадзе рукамі хутка наляпіла маленькіх круглых пячэнек.
5. Печыва змазаць адкладзенай глазурай, выкласці на бляху і пакінуць падсыхаць пры пакаёвай тэмпературы на некалькі гадзін (найлепей на ноч).
6. Выпякаць 10-15 хвілін на 160°С. Калі баіцеся, што бялок не прапячэцца, патрымайце даўжэй, але ў ідэале печыва не павінна зарумяніцца.
У выніку ў мяне атрымаліся не зорачкі, а «снежкі» — ну а што, таксама цалкам зімовы і святочны выгляд:)
Гатуйце таксама:
Юлія Міцкевіч