Праект партала
Дома
22.12.2017 / 10:05
Як мы зрабілі тры навагоднія сталы за 50, 100 і 200 рублёў. Святочнае меню і шмат смачных ФОТА15

Зімовыя святы ўжо зусім блізка. Але сучаснае жыццё вельмі дынамічнае, і праз працу ды іншыя клопат не заўсёды хапае часу, каб доўга рыхтавацца да Калядаў і Новага года. Мы вырашылі правесці эксперымент і накрыць тры святочныя сталы рознага кошту, выкарыстоўваючы гатовыя стравы, якія мы набылі ў кулінарным аддзеле адной з крамаў сеткі «Суседзі». І вось што ў нас атрымалася.

Стол №1: Фуршэт (50 рублёў)

Гэта бюджэтнае меню на 4—6 чалавек пасуе арганізацыі святочнага фуршэту на працы. Далікатныя рулецікі з сырам і часныком, аўтэнтычны асецінскі пірог з капустай і сырам, смачны вясковы рулет і класічныя салаты робяць такі стол небанальным і пры гэтым вельмі танным.

* * *
Меню

Стравы Цана 1 кг, руб. Маса, кг Кошт, руб.
Закускі
Шампіньёны па-карэйску 9,90 0,2 1,98
Рулецікі з вяндліны з сырам і часныком 9,40 0,6 5,64
Пірог асецінскі з капустай і сырам, 1 шт. 8,90 0,33 2,94
Рулет вясковы 11,90 0,4 4,76
Салаты
Вінегрэт 4,99 1 4,99
Селедзец пад шубай 6,50 1 6,50
Мяса/Рыба/Гарніры
Нагетсы курыныя 9,90 0,5 4,95
Рагу з курыцы з бульбаю 6,40 0,8 5,12
Скумбрыя, запечаная з рысам ды гароднінай, 1 шт. 8,90 0,7 6,23
Дэсерты
Пірожнае-кошычак «Сняжынка» 0,89/шт. 4 шт. 3,56
Пірожнае-кошычак з ягадамі, 4 шт 8,05 0,5 4,025
Усяго
50,69

* * *

Стол №2: Вегетарыянскі (100 рублёў)

Часта можна пачуць думку, што прытрымлівацца вегетарыянскай дыеты — гэта дорага. Наш другі стол на 6 чалавек мы зрабілі цалкам вегетарыянскім і заплацілі за яго ўсяго 100 рублёў. Зірніце, якую смакату з гародніны мы набылі за гэтыя грошы:

* * *
Меню

Стравы Цана 1 кг, руб. Маса, кг Кошт, руб.
Закускі
Баклажаны, фаршыраваныя сырнай салатай 11,4 0,5 5,70
Сырныя палачкі 7,00 1 7,00
Пірог асецінскі з бульбай і сырам, 1 шт. 10,40 0,3 3,12
Піражкі з капустай і грыбамі, 6 шт 4,50 0,5 2,25
Квяцістая капуста, запечаная з сырам 5,99 1 5,99
Морква пікантная 2,59 0,3 0,78
Шампіньёны па-карэйску 9,90 0,3 2,97
Агуркі кансерваваныя 5,90 0,4 2,36
Перац марынаваны 10,40 0,3 3,12
Аліўкі ў марынадзе 14,99 0,5 7,50
Салаты
Грэцкая салата 9,50 1 9,50
Летняя 5,99 0,5 3,00
Вінегрэт 4,99 0,5 2,50
Гарніры
Каша посная з грыбамі 5,50 1 5,50
Кракеты бульбяныя 4,90 1 4,90
Дэсерты
Пудынг з тварагу 8,40 1 8,40
Рулет тварожны з вішнямі 10,29 0,7 7,20
Торт «Графскія разваліны» 13,00
Пірожнае-кошычак «Сняжынка» 0,89/шт. 6 шт. 5,34
Усяго
100,12

 * * *

Бульбяныя кракеты.

Дарэчы, усе дэсерты зробленыя без выкарыстання жэлаціну.

Тварожны пудынг.

Стол №3: Банкетны (200 рублёў)

Гэтае сытнае меню мы разлічылі на 8 чалавек. Што можа быць смачнейшым за хатнюю паляндвіцу ды запечаную рульку? На гэтым стале кожны знойдзе страву на свой смак.

Кібінай з мясам.

* * *
Меню

Стравы Цана 1 кг, руб. Маса, кг Кошт, руб.
Закускі      
Баклажаны, фаршыраваныя сырнай салатай 11,40 1 11,40
Сырныя палачкі 7,00 0,7 4,90
Кібінай з мясам, 8 шт. 8,40 1,2 10,08
Рулет вясковы 11,90 0,5 5,95
Язык заліўны, 8 шт. 9,40 1,25 11,75
Морква пікантная 2,59 0,5 1,30
Саланіна з паляндвіцы хатняй 18,90 0,3 5,67
Агуркі кансерваваныя 5,90 0,4 2,36
Перац марынаваны 10,40 0,3 3,12
Аліўкі ў марынадзе 14,99 0,5 7,50
Салаты      
Рымская салата 10,90 1 10,90
З ялавічынай і перцам 13,90 1 13,90
Цэзар з курыным філе 9,49 1 9,49
Мяса/Рыба      
Рулька апетытная, 1шт. 7,99 1 7,99
Скумбрыя з баклажанамі 9,90 1 9,90
Філе птушкі з грыбамі 10,99 1 10,99
Рулецікі з птушкі папулярныя 8,49 1 8,49
Ролы з сёмгай, морквай і сырам 26,99 0,5 13,50
Гарніры      
Рагу з курыцы 6,40 1,3 8,32
Плоў 7,99 1,3 10,39
Дэсерты      
Торт «Прэлюдыя» 7,48 1,668 12,48
Пірожнае «Чызкейк фруктовы» 13,15 1 13,15
Пірожнае-кошычак «Ласаўка», 8 шт. 10,15 0,7 7,11
Усяго     200,61

* * *

Салата з ялавічынай ды перцам.

Які вынік?

Каб з’есці ўсе гэтыя стравы, Рэдакцыі «Нашай Нівы» спатрэбіўся не адзін дзень. За гэты час мы вызначылі некалькі пераваг выкарыстання гатовай прадукцыі для святочнага стала:

  • усе стравы гатуюць прафесіяналы, таму якасць гарантаваная
  • некаторыя стравы наогул немагчыма або вельмі складана прыгатаваць у хатніх умовах;
  • значная эканомія ўласнага часу, які лепей патраціць на сям'ю, сяброў і адпачынак.

Пірожнае «Чызкейк фруктовы».

СТАА «Либретик», УПП 101454161

Ілья Параскевіч, Воля Афіцэрава

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура