Навокал 30.12.2017 / 08:02Пяць фактаў пра беларуску, якая ўвайшла ў топ самых прыгожых студэнтак у свеце29
Караліна Чарнашэй з Ліды стала адной з самых прыгожых студэнтак свету, па версіі міжнароднага конкурсу Miss University World. Акрамя таго, яна заваявала тытул Miss Photogenic.
Разам з Каралінай у конкурсе бралі ўдзел яшчэ 83 дзяўчыны.
А цяпер некалькі фактаў пра прыгажуню.
1. Караліна нарадзілася ў Лідзе. Цяпер вучыцца ў БДУ на факультэце філасофіі і сацыяльных навук.
2. Пасля атрымання дыплома дзяўчына марыць стаць добрым піяр-спецыялістам.
3. Для Караліны гэта ўжо не першы тытул у конкурсах прыгажосці. У 2015 годзе яна стала «Міс Эпатажнасць» на родным факультэце. Мае карону «Princess of the Globe Belarus-2016».
4. Дзяўчына неабыякавая да братоў нашых меншых і пастаянна ўдзельнічае ў акцыях дапамогі жывёлам.
5. У якасці валанцёра Караліна ўвесь час наведвае дзіцячыя дамы. Любіць маці і малодшую сястру Ангеліну, з якімі часта вандруе.