У Іраку застрэлілі 22-гадовую мадэль Тару Фарэс (Tara Phares), якая ў 2015 годзе выйграла ў конкурсе «Міс Багдад». Дзяўчына атрымала тры кулявыя раненні, калі сядзела ў аўтамабілі. На момант здарэння яна знаходзілася на пасажырскім сядзенні — ніхто акрамя яе не пацярпеў. У МУС Ірака паведамілі пра пачатак расследавання.
Фарэс — адна з галоўных знакамітасцей Ірака, на яе інстаграм-акаўнт падпісаныя 2,6 мільёна чалавек.
Пасля таго, як Фарэс выйграла конкурсы прыгажосці «Міс Багдад» і «Міс Ірак» у 2015 годзе, яна стала тварам некалькіх вядомых брэндаў у Еўропе. Аднак некалькі месяцаў таму мадэль вярнулася ў Багдад. Шматлікія здымкі ў яе інстаграме выклікалі спрэчкі ў каментарах і асуджэнне мусульман, асабліва фатаграфія ў аўтамабілі, зробленая ў 2016 годзе.
Як адзначылі СМІ, з-за правакацыйных фатаграфій з макіяжам і ў мадэльных сукенках Фарэс атрымлівала шматлікія пагрозы. Мадэль абвінавачвалі ў парушэнні маральных нормаў і кансерватыўных асноў Ірака.