Міжнародная няўрадавая арганізацыя RAW in WAR прысудзіла прэмію імя Ганны Паліткоўскай Святлане Алексіевіч.
Узнагароду ёй уручылі за «смелыя выступленні супраць несправядлівасці, гвалту і экстрэмізму ў сітуацыі працягу «забытых» узброеных канфліктаў».
«Яна крытыкавала як расійскую анексію Крыма, парушэнні правоў чалавека ў канфлікце ва Усходняй Украіне, так і узмацненне нацыяналізму і алігархіі ва Украіне, чым выклікала пагрозы з боку расійскіх і ўкраінскіх нацыяналістаў», — адзначаецца ў паведамленні.
Прэмія названая ў гонар журналісткі «Новай газеты» Ганны Паліткоўскай, якую забілі 7 кастрычніка 2006 года.