Праект партала
Навокал
04.10.2018 / 21:47
Амерыканка, якая абвінаваціла Раналду ў згвалтаванні, назвала суму кампенсацыі, якую хоча атрымаць18

У Лас-Вегасе прайшла прэс-канферэнцыя, на якой выступілі два адвакаты амерыканкі Кэтрын Маёргі, якая абвінаваціла форварда «Ювентуса» і зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду ў згвалтаванні. Па словах адвакатаў, пацярпелая не з'яўляецца на публіцы і не кантактуе з журналістамі праз эмацыйныя перажыванні.

Адвакаты на прэс-канферэнцыі абвясцілі, што Маёрга патрабуе ад Раналду кампенсацыі ў памеры $200 тысяч. У пяціразовага ўладальніка «Залатога мяча» ёсць 20 дзён на адказ.

Раней Маёрга заявіла, што Раналду яе згвалціў у 2009 годзе ў Лас-Вегасе. Сам футбаліст кажа, што ўсё адбылося ўзаемна і са згодай.

Чытайце таксама: Раналду і амерыканка, якая абвінаваціла яго ў згвалтаванні, трапілі на ВІДЭА

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура