Без сумневаў, у кожнай сям’і ёсць свае фірмовыя рэцэпты на Вялікдзень — асаблівыя кулічы і пасхі, стравы на велікодны сняданак, кілбаскі і пячыста. У нашай сям’і заўсёды рабілі шмат кулічоў — з разынкамі, цукатамі ці лімоннай цэдрай. Але тварожныя пасхі ўвесь час неяк ігнараваліся. І ў гэтым годзе я паспрабавала ўвесці яе на наш стол, бо як можна не пакаштаваць спалучэнне хатняга найсмачнейшага тварагу з салодкімі і насычанымі цукатамі. Пакаштуйце і вы!
Нам спатрэбіцца:
Тварог адціскаем ад залішняй вільгаці з дапамогай марлі. Масла дастаём з халадзільніка, каб яно стала мяккім.
Тым часам рыхтуем салодкія дадаткі да нашай пасхі. Разынкі заліваем кіпенем, пакідаем на хвілін 10, потым зліваем ваду і сушым. Цукаты і арэхі наразаем дробнымі кавалкамі. Шакалад тром на тарцы. Вараныя жаўткі пераціраем праз сіта ці відэльцам.
Масла добра змешваем з цукрам і дадаём да тварагу. Далучаем да тварожнай масы арэхі, цукаты, разынкі, шакалад і жаўткі. Добра змешваем. Апошнімі дадаём ванільную эсенцыю і каньяк ці ром.
Форму для пасхі высцілаем марляй і выкладаем у яе тварожную масу. Прыціскаем зверху грузам і пакідаем у халадзільніку мінімум на 12 гадзін, а лепей на ўсе 24. Калі вашая форма без дна, то пастаўце яе на талерачку, каб было куды збірацца сыроватцы.
Смачна есці!
Вольга Чарнова, фота аўтаркі