LG Electronics прадставіла рашэнні LG ThinQ AI ў вобласці штучнага інтэлекту і інтэрнэту рэчаў, а таксама прэміяльную бытавую тэхніку. Разумны дом — папулярнае і запатрабаванае рашэнне па ўсім свеце, якое паступова пранікае ў наша жыццё.
Сістэма LG ThinQ AI праз Wi-Fi злучэнне аб'ядноўвае ўсе прылады, якія вырабляюцца кампаніяй. Цэнтральнае месца ў гэтай сістэме займае тэлевізар. Убудаваная ў яго панэль кіравання разумным домам кантралюе ўсе бытавыя прыборы, якія знаходзяцца ў адзінай хатняй сетцы. З дапамогай гэтай панэлі галасавымі камандамі вы можаце памяняць тэмпературу ў халадзільніку, паглядзець статус работы пральнай машыны.
«Штучны інтэлект — тэхналогія будучыні, якая зусім хутка якасна зменіць жыццё ўсяго чалавецтва. І ўжо сёння нам падуладна рашэнне многіх задач пры дапамозе алгарытмаў навучання. Так, LG Electronics выкарыстоўвае глыбіннае навучанне для пераўтварэння карцінкі і гуку ў тэлевізарах «разумным спосабам», а «Лабараторыі Касперскага» выкарыстоўвае метады машыннага навучання для эфектыўнай пабудовы мадэляў, здольных аўтаматычна адрозніваць чыстыя і шкоднасныя файлы», — распавядае антывірусны эксперт «Лабараторыі Касперскага» Аляксей Маланаў, які ўзяў удзел у канферэнцыі «Тэрыторыя інтэлекту ад LG».
У 2019 годзе кампанія LG прадстаўляе на рынку лінейку халадзільнікаў з ніжняй маразільнай камерай з тэхналогіяй DoorCooling+. Халоднае паветра падаецца з верхняй часткі халадзільніка раўнамерна, астуджаючы на 32% хутчэй, у тым ліку і паліцы дзверэй, а значыць, даўжэй захоўваючы якасць прадуктаў і страў. Мяса, рыба і гародніна доўга застаюцца свежымі пры захаванні патрэбных тэмпературных рэжымаў захоўвання: з дапамогай простага рэгулятара FRESHConverte можна выбраць патрэбную тэмпературу — ад -2°С да +3°С.
На якасць гародніны і садавіны ўплывае і вільготнасць. У халадзільніках LG аптымальны ўзровень захоўвае зона свежасці Fresh Balancer. Тут ёсць і складная паліца, дзякуючы якой можна размясціць вялікія ёмістасці. Вінная паліца можа змясціць да пяці бутэлек віна. Нулявы зазор дзвярэй дазваляе размяшчаць халадзільнік ушчыльную да сцяны і адчыняць дзверы халадзільніка на 90 градусаў, свабодна высоўваючы скрыні.
Прасторная маразільная камера робіць халадзільнік яшчэ зручнейшым за кошт павялічаных скрынь для захоўвання замарожаных прадуктаў.
Акрамя таго, халадзільнік з тэхналогіяй Door Cooling+ адрозніваецца акуратнымі лініямі і прадуманым выкарыстаннем матэрыялаў. Бясшоўны металічны сэнсарны дысплей, схаваная прастакутная ручка і мяккае святло яе святлодыёднай панэлі практычныя і падкрэсліваюць мінімалізм і элегантны дызайн халадзільніка.
LG думае пра камфорт спажыўцоў і робіць усё магчымае, каб нават буйную бытавую тэхніку можна было зручна ўбудаваць у невялікія прасторы дамоў, кватэр. Так, упадабаны многімі халадзільнік InstaView Door-in-Door цяпер прадстаўлены і з тэхналогіяй LG DoorCooling+, і ў больш вузкім памеры. Таму стыльны чорны матавы халадзільнік шырынёй 835 мм з танаваным акном, якое становіцца празрыстым, калі па ім пастукаць двойчы, цяпер падыдзе нават уладальнікам невялікіх кухняў. У астатнім ён захаваў усе свае характарыстыкі і важныя функцыі, ці гэта будзе складная паліца, гігіенічны фільтр ці дадатковае аддзяленне Door-in-Door для захоўвання самых патрэбных прадуктаў.
Мікрахвалевыя печы LG NeoChef — гэта шматфункцыянальныя прылады, якія дазваляюць запякаць, абсмажваць, тушыць і гатаваць на пары. Лінейка печаў у 2019 годзе абнаўляецца мадэлямі ў новых каляровых рашэннях: попельны белы, сталёвы шэры або бэжавы для мадэляў Сола (25 л), чорная сталь для канвекцыйнай мадэлі (39 л). Дзякуючы тэхналогіі Smart Inverter з высокай магутнасцю мікрахваляў (да 1100 Вт) і дакладнасцю іх кіравання прадукты размарожваюцца, падаграваюцца і гатуюцца больш раўнамерна, захоўваецца смак і структура.
Кампанія LG дае 10 гадоў гарантыі на часткі магнетрона. Спецыяльнае антыбактэрыйнае лёгкаачышчальнае ўнутранае пакрыццё EasyClean перашкаджае распаўсюджванню бактэрый на 99.99% і ўстойлівае да механічных пашкоджанняў і прыбіранню тлушчу, дзякуючы чаму часцінкі ежы не прыліпаюць да сценак печы і лёгка чысцяцца.
Рэкламны матэрыял