З надыходам цяпла і сонечнага надвор’я хочацца як мага менш часу праводзіць дома, тым больш на кухні. Адзінае жаданне — гэта па-хуткаму перакусіць і бегчы на вуліцу, каб пашпацыраваць, пакатацца на ровары ці проста пасядзець на лаўцы, удыхаючы пах бэзу. І вось на такія моманты ў мяне ёсць хуткія рэцэпты тарціллі.
Усё, што трэба — гэта праснакі, сыр і гародніна для суперхуткай стравы! А тыя, у каго ёсць крыху больш часу, могуць паспрабаваць зрабіць варыянт з курыцай.
Нам спатрэбіцца:
Курынае філе рэжам на кавалкі. Тым часам гатуем марынад: дробна наразаем часнок і пятрушку, з лімона выціскаем сок, усё перамешваем, дадаем спецыі (папрыку, перац чылі, арэгана, соль і перац). Заліваем марынадам курыцу і пакідаем на хвілін 20.
Наразаем гародніну: перац кубікамі і цыбулю паўкольцамі. Сыр тром на тарцы. З кукурузы зліваем ваду.
Курыныя кавалачкі смажым на патэльні да гатоўнасці.
Бяром 2 тарціллі і выкладаем на іх пароўну курыцу, гародніну, кукурузу, сыр. Накрываем астатнімі праснакамі і запякаем у духоўцы 10 хвілін пры 180 градусах, пакуль не растане сыр (можна гэта зрабіць і ў мікрахвалёўцы, і на грыль-патэльні — у кожным з выпадкаў будзе розная хрусткасць).
Гатовую тарціллю наразаем на трохвугольнікі і частуемся.
Смачна есці!
Вольга Чарнова, фота аўтаркі