Праект партала
Навокал
28.05.2019 / 17:28
Былая жонка самага багатага чалавека ў свеце аддасць $35 мільярдаў на дабрачыннасць3

Былая жонка кіраўніка кампаніі Amazon Джэфа Безаса Макензі Безас заявіла пра намер аддаць палову свайго багацця на дабрачыннасць, паведамляе Reuters. Bloomberg ацэньвала яе багацце пасля разводу ў $69 мільярдаў.

Безас далучылася да «клятвы дарэння» (Giving Pledge) — дабрачыннай кампаніі, распачатай у 2010 годзе мільярдэрамі Уорэнам Бафетам і Білам Гейтсам. Да цяперашняга моманту клятву падпісалі некалькі сотняў чалавек, у тым ліку кіраўнік SpaceX і Tesla Ілан Маск і кіраўнік Facebook Марк Цукерберг.

«У мяне ёсць несуразмерная колькасць грошай, якімі я магу падзяліцца. Мой падыход да дабрачыннасці і далей будзе асэнсаваным», — сказала яна.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура