Усе патрабаванні, пералічаныя ў відэа, супярэчаць адно адному: быць сэксуальнай, але захоўваць нявіннасць, есці з апетытам, але заставацца худой, карыстацца касметыкай, але выглядаць натуральна.
Часопіс Girls Girls Girls выпусціў ролік аб стандартах, якія навязваюцца жанчынам, піша Bird In Flight. Тэкст у відэа пад назвай «Яны гаварылі быць лэдзі» (Be a Lady They Said) чытае палітык і актрыса Сінція Ніксан, якая сыграла ролю Міранды Хобс ў серыяле «Сэкс у вялікім горадзе».
Яны казалі быць лэдзі. Твая спадніца занадта кароткая. Твая спадніца занадта доўгая. Не агаляй цела, прыкрыйся. Пакінь што-небудзь фантазіі. Не спакушай. Мужчыны не ўмеюць сябе кантраляваць. У мужчын ёсць патрэбы. Выглядай сэксуальна. Выглядай горача. Не паводзь сябе з выклікам. Насі чорнае. Насі абутак на абцасах. Ты занадта апранутая. Ты занадта распранутая. Ты сябе запусціла.
Яны казалі быць лэдзі. Не будзь занадта тоўстай. Не будзь занадта худой. Еш з апетытам. Не еш так хутка. Схудней. Перастань столькі есці. Замоў салаты. Без вугляводаў. Прапусці дэсерт. Сядзь на дыету. Божа, ты выглядаеш як шкілет. Чаму ты нічога не ясі? Ты выглядаеш хворай. Мужчыны не любяць косткі. Насі маленькі памер адзення. Насі самы маленькі памер адзення. Будзь нічым. Будзь менш, чым нічым.
Яны казалі быць лэдзі. Перакраі цела. Адбялі гэта, адбялі тое. Выдалі шнары. Прыбяры расцяжкі. Павяліч вусны. Зрабі ін'екцыю ботаксу. Падцягні свой твар. Падцягні жывот. Падбяры грудзі. Выглядай натуральна. Ты занадта стараешся, ты выглядаеш штучна. Мужчыны такіх не любяць.
Усё гэта кажа Сінція Ніксан у сваёй прамове.
Гэты тэкст — скарочаная версія паста Камілы Рэнвіль, які яна апублікавала ў блогу «Лісты раз'юшанай жанчыны» ў 2017 годзе. На момант яго напісання Рэнвіль была 22-гадовай студэнткай.
Nina.nn.by