Праект партала
Навокал
01.05.2020 / 16:54
Судан прызнаў злачынствам «жаночае абразанне». Праз гэтую працэдуру прайшлі амаль 90% жыхарак краіны4

Судан увёў крымінальную адказнасць за аперацыі на жаночых палавых органах, паведамляе Reuters. Прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе трох гадоў турэмнага зняволення. Гэты крок стаў пачаткам новай эры ў галіне правоў жанчын у афрыканскай краіне.

Фота Pixabay

Паводле інфармацыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, амаль дзевяць з 10 жанчын і дзяўчынак у пераважна мусульманскім Судане падвергліся жаночаму абразанню. Гэтая працэдура звычайна ўключае ў сябе частковае або поўнае выдаленне жаночых палавых органаў і можа выклікаць мноства праблем са здароўем.

22 красавіка суданскі ўрад ухваліў папраўку да свайго крымінальнага заканадаўства, дзе гаворыцца, што любой асобе, якая ажыццяўляе аперацыі, якія калечаць, на жаночых палавых органах ці ў медыцынскай установе, ці дзесьці яшчэ, пагражае тры гады турэмнага зняволення і штраф.

Жаночыя праваабарончыя арганізацыі заявілі, што гэта пакаранне дапаможа пакласці канец жаночаму абразанню, але папярэдзілі, што будзе цяжка змяніць меркаванне ў абшчынах, якія лічаць традыцыйную практыку неабходнай для таго, каб выдаць дачок замуж.

Паводле ацэнак, каля 200 мільёнаў дзяўчынак і жанчын ва ўсім свеце падвергліся падобнага роду аперацыям, якія практыкуюцца па меншай меры ў 27 афрыканскіх краінах і некаторых частках Азіі і Блізкага Усходу.

Дзяўчынкі могуць сцячы крывёй да смерці або памерці ад інфекцый. У той жа час аперацыі на палавых органах пазней могуць прывесці да фатальных ускладненняў пры родах, кістаў, пашкоджанню мачавыпускальнага канала, боляў падчас сэксу і няздольнасці да аргазму.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура