Праект партала
Навокал
31.08.2017 / 08:19
Ці аддалі б вы сваіх дзяцей у беларускамоўны клас? ВІДЭААПЫТАНКА 47

Статыстыка сведчыць, што колькасць вучняў, якія атрымліваюць беларускамоўную адукацыю, скарачаецца.

Калі ў 2010-11 гадах па-беларуску навучаліся 178,4 тысяч дзяцей (19 %), то летась іх было крыху больш за 128 тысяч (13 % ад агульнай колькасці). Такая карцінка — наступствы шмат якіх прычын, але сярод іх і складанасці з выбарам: не ва ўсіх гарадах ёсць беларускамоўныя класы ці школы.

Нядаўна мы публікавалі спіс школ Мінска і буйных гарадоў Беларусі, дзе вучаць па-беларуску. Хутка падзелімся інфой па новаўтвораныя беларускамоўныя класы.

А пакуль глядзіце відэаапытанку, дзе школьнікі, сённяшнія і будучыя бацькі разважаюць пра беларускамоўную адукацыю.

Воля Афіцэрава, Кацярына Карпіцкая

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура