Праект партала
Навокал
28.09.2017 / 11:39
Пажылых мужчын у Беларусі ўдвая менш, чым жанчын ЛІЧБЫ4

На 1000 пажылых мужчын ў нас прыходзіцца 1826 жанчын, паведамляе Белстат.

Спецыялісты адзначаюць, што за апошнія 10 гадоў сярэдняя працягласць жыцця беларусаў павялічылася: у мужчын — на 5,3 года (68,9 года), у жанчын — на 3,5 (79).

Усяго ж на пачатак 2017 года ў Беларусі пражывалі 1996,7 тысяч пажылых грамадзян (ад 60 гадоў і старэйшыя) — гэта амаль кожны пяты жыхар краіны, і ў іх «войску» прыбывае.

Усё больш старых жыве ў гарадах: у вёсках такіх засталося амаль у тры разы менш.

Цешыць, што ўзрост не перашкаджае беларусам пачынаць новыя адносіны: у 2016 годзе шлюбны саюз заключылі 774 пажылыя пары. Таксама ўсё больш нашых маці і бацькоў ва ўзросце карыстаюцца інтэрнэтам: часцей за ўсё, яны выкарыстоўваюць яго для пошуку інфармацыі, атрымання электроннай пошты і перапіскі.

КК

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура