Праект партала
Навокал
26.10.2017 / 12:08
«Адкупляюцца?» «Марк Фармэль» падтрымаў прытулак для жанчын грашыма 16

Грамадскае аб’яднанне «Радзіслава», якое дапамагае ахвярам сямейнага гвалту, падпісала дамову аб супрацоўніцтве з Mark Formelle. Шмат каму гэта не спадабалася, бо раней кампанія «грашыла» сэксісцкай рэкламай, а тут нечакана захацела падтрымаць жанчын.

Згодна з дамовай, цягам дзевяці месяцаў бізнэс будзе падтрымліваць «Радзіславу» грашыма. На новыя сродкі плануецца адкрыць псіхатэрапеўтычную групу для сталых жанчын, запусціць штомесячныя трэнінгі па самаабароне, а таксама прадставіць ахвярам гвалту юрыдычную дапамогу і адвакатаў у судзе.

Для многіх гэта стала нечаканай навіной. «Радзіслава» пазіцыянуе сябе як феміністычная арганізацыя, супрацоўніцы якой разам з іншымі жанчынамі былі супраць рэкламы Mark Formelle: кампанію абвінавацілі ў сэксізме пасля таго, як выйшла чарговая рэкламная фотасесія, дзе жанчына ўяўляе сабой «сэксуальны аб'ект, які створаны з дапамогай ненатуральных, спакуслівых поз».

Рэклама, пасля якой Mark Formelle абвінавацілі ў сэксізме.

Прадстаўніцы «Радзіславы» апраўдаліся ў сваім фэйсбуку, што «не здраджваюць ідэям таго, што рэклама павінна быць этычнай, а не будавацца на аб'ектывацыі жанчын». На першай жа сустрэчы з кампаніяй яны, па іх словах, падпісалі ліст з просьбай спыніць выкарыстанне гэтай рэкламы для павелічэння продажаў.

Аднак многія жанчыны з недаверам успрынялі такі жэст добрай волі ад вытворцы адзення. Вось толькі некаторыя рэакцыі.

Былі сярод каментаў і пазітыўныя:

А вы як лічыце?

* * *

 Чытайце таксама:

«Муж вывозіў жонку на балота і пачынаў тапіць» — псіхолаг пра сямейны гвалт

КК

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура