Штогадовы конкурс «Сям'я года» выйграла сям'я Пятрушак з Калінкавічаў.
Бацькам — Аляксандру і Наталлі — дапамагалі Аляксандра, Павел, Лідзія, Ілля, Лізавета і Ганна.
«Амаль усе члены сям'і займаюцца таэквандо і паказалі зале і журы некалькі відовішчных прыёмаў. Бацька і старэйшы сын з'яўляюцца ўладальнікамі чорных паясоў, зарабілі свае дасягненні на буйных спаборніцтвах міжнароднага ўзроўню», — адзначае БелТА.
Прыз для сям'і Пятрушак — 2300 рублёў.
Nina.nn.by