Праект партала
Навокал
06.01.2018 / 22:02
Чым жывуць школьнікі, якія цэлымі днямі завісаюць у «Галерэі» ВІДЭА31

У 1990-я сталічныя падлеткі тусілі ў «трубе» (пераходзе на Кастрычніцкай), каля сцяны Цоя, што першапачаткова стаяла побач з Палацам Рэспублікі, прагульваліся па «Брадвеі» ад праспекта Ракасоўскага ў бок Чыжоўскага вадасховішча. 

Калі адкрыўся першы «МакДональдс» — завісалі побач з ім, пасля — у «Сталіцы». Былі яшчэ «ружы» на Нямізе і іншыя культавыя месцы.

Сённяшнія ж падлеткі аблюбавалі гандлёвы цэнтр «Галерэя» на праспекце Пераможцаў. Як толькі ён адкрыўся, школьнікі, да няшчасця ахоўнікаў, сталі завісаць там гадзінамі.

На канікулах школьнікі праводзяць у «Галерэі» поўны працоўны дзень: пакідаюць адзенне ў камерах захоўвання «Еўраопта», закупляюцца ў супермаркеце чыпсамі, газіроўкай, сырнымі аладкамі ці перакусваюць фастфудам на верхнім паверсе. А пасля пачынаецца рух: хтосьці гуляе па крамах, хтосьці абмяркоўвае ў кампаніі апошнія навіны, знаёміцца, іншыя цягнуць блютуз-калонкі на курыльню і слухаюць там Макса Каржа пад дым электронных цыгарэт.

Мы пагутарылі з заўсёднікамі «Галерэі», каб зразумець, навошта яны ўвесь час сюды прыходзяць. Ды і ўвогуле, чым жыве сучасная моладзь.

Глядзіце ў відэа:

Кацярына Карпіцкая, Воля Афіцэрава

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура