Праект партала
Навокал
23.01.2018 / 13:05
Памерла жанчына з плаката We Can Do It, што стаў сімвалам фемінізму14

Амерыканка Наомі Паркер Фрэйлі, адлюстраваная на прапагандысцкім плакаце часоў Другой сусветнай вайны з лозунгам We Can Do It!, Памерла ў горадзе Лонгвью, штат Вашынгтон. Пра гэта паведамляе The New York Times.

Фрэйлі было 96 гадоў. Стваральніка плаката, Говарда Мілера, натхніла фатаграфія, зробленая ў 1942 годе на каліфарнійскай станцыі авіяцыі ВМС ЗША. На здымку Фрэйлі стаіць за такарным станком у працоўным халаце і чырвонай хустцы.

Доўгі час жанчынай на постэры (яе празвалі «Розі-кляпальшчыца»), лічылася мічыганская рабочая Джеральдзін Дойл, якая сцвярджала, што на фота 1942 года, гэта менавіта яна.

Фрэйлі не ведала пра здымкі, і таму пра яе сувязі з плакатам не было вядома больш за 70 гадоў.

Плакат «We Can Do It!» першапачаткова прызначаўся для павышэння маральнага духу працоўных падчас вайны, аднак да канца XX стагоддзя ён стаў адным з галоўных сімвалаў фемінізму

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура